
13.02.2020 г., у рамках праведзеных мерапрыемстваў, 18-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Адукацыя і кар’ера-2020», МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ на агульным выставачным стэндзе БДУ быў прадстаўлены дэталёвай інфармацыяй аб факультэтах інстытута і спецыяльнасцях набору 2020 года. Наведвальнікі выставы знаёміліся са спецыяльнасцямі інстытута таксама праз рэкламную прадукцыю і ў асабістай гутарцы з прадстаўнікамі навучальнай установы. На выставе «Адукацыя і кар’ера-2020» патэнцыйных абітурыентаў кансультавалі: дэкан факультэта экалагічнай медыцыны А. Г. Сыса, памочнік адказнага сакратара прыёмнай камісіі БДУ А. Р. Грыцкевіч, старшы выкладчык кафедры экалагічнага маніторынгу і менэджменту факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя А. С. Родзькін, дацэнт кафедры экалагічнай хіміі і біяхіміі В. А. Лемяшэўскі. Будучыя абітурыенты таксама атрымлівалі запрашэнні наведаць Дзень адчыненых дзвярэй, які пройдзе ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ 4 красавіка 2020 г.


