Аб выніках выканання ў 2019/2020 навучальным годзе праграмы развіцця МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ на 2016-2020 гады і напрамкі яго далейшага развіцця

30 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Савета МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ. З дакладам па асноўным пытанні выступіў дырэктар Інстытута С. А. Маскевіч.

ПАСЯДЖЭННЕ САВЕТА МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ 30 чэрвеня 2020 г.

АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ 2016-2020 І НАПРАМКІ
ДАЛЕЙШАГА РАЗВІЦЦЯ
МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ

Вынікі 2016-2020

Дакладчык – Маскевіч Сяргей Аляксандравіч,
дырэктар МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ,
доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар

Дырэктар адзначыў, што структурнымі падраздзяленнямі інстытута праведзена значная праца па выкананні большасці індыкатараў (паказчыкаў) праграмы. Так, у 2019/2020 навучальным годзе актывізавана праца па аўтаматызацыі вучэбнай дзейнасці з выкарыстаннем электронных тэхналогій для забеспячэння падрыхтоўкі на высокакваліфікаваных спецыялістаў, што дазволіла паспяхова арганізаваць і правесці бягучую і выніковую атэстацыю навучэнцаў. Дзякуючы сумесным намаганням факультэтаў і кафедраў усім выпускнікам 2020 года прадастаўлена першае працоўнае месца. Заўважана, што асаблівасцямі гэтага года была неабходнасць максімальна ў кароткія тэрміны ўкараніць эканамічныя інавацыі, абумоўленыя прымяненнем новай сістэмы ў аплаце працы ўсіх катэгорый працаўнікоў. Ужытыя новыя падыходы ў развіцці персаналу і метады цыфравізацыі кіравання ім. Узмоцнена праца ў рэкламнай і маркетынгавай дзейнасці ў краіне і за мяжой. Было забяспечана ўстойлівае фінансаванне ўсіх відаў дзейнасці Інстытута.

С. А. Маскевіч вызначыў асноўныя напрамкі ў працы на наступны перыяд 2021-2025 гады.

Адзначана, што ў далейшым акцэнт у працы будзе зроблены на ўдасканаленне сістэмы матэрыяльнага стымулявання працаўнікоў за сваю працу і яго канчатковыя вынікі. Так, рашэннем Савета адобраны тры лакальных прававых акта, якія будуць рэгуляваць дадзенае пытанне: Палажэнне аб парадку ўсталявання штомесячных надбавак за вучоныя ступені і званні працаўнікам інстытута, Палажэнне аб матэрыяльным стымуляванні працаўнікоў інстытута за публікацыйную актыўнасць і Палажэнне аб рэйтынгавай ацэнцы працаўнікоў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу для прызначэння надбаўкі за асаблівасці прафесійнай дзейнасці і размеркаванні эканоміі фонду аплаты працы. Для рэалізацыі гэтых рашэнняў у інстытуце будзе выкарыстоўвацца аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма БДУ «Рэйтынг ППС», на ўкараненне якой будуць прадугледжаны неабходныя сродкі ў 2020 годзе.

Варта прыняць намаганні на далейшае развіццё спектра спецыяльнасцяў і профіляў падрыхтоўкі і выпрацаваць канкрэтныя механізмы для ўдасканалення вучэбнай і метадычнай працы на кафедрах, арганізацыі адукацыйнага працэсу па праектна-даследчым прынцыпе і ўкараненні інавацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс, аўтаматызацыі вучэбнай дзейнасці.

Для павышэння якасці і эфектыўнасці функцыянавання інстытута як падраздзялення БДУ і ў адпаведнасці з прынятай місіяй «быць цэнтрам развіцця БДУ ў экалагічным профілі» неабходна развіваць і павышаць эфектыўнасць міжнароднай дзейнасці.

Прымаючы пад увагу палітычную сітуацыю ў краіне, будзе ўдасканалена сістэма выхаваўчай працы ў Інстытуце.

Дырэктар звярнуў увагу на актуальнасць стварэння неабходнай базы для навуковай працы, уключаючы кааперацыю з іншымі структурамі БДУ і Нацыянальнай акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь. Так, для паслядоўнага фарміравання на выпускаючых кафедрах профільных навуковых школ мяркуецца распрацаваць механізмы па актывізацыі навуковай працы прафесарска-выкладчыцкага складу, павышэння рэйтынгу навуковага часопіса «Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Экалогія», павышэння эфектыўнасці працы аспірантуры.

У дакладзе істотнае месца адведзена кадравай працы і кіраванні персаналам. Пастаўленыя задачы па амаладжэнні педагагічных кадраў Інстытута, удасканаленні сістэмы павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі і стажыроўкі працаўнікоў, развіццю персанала шляхам набыцця і асваення ім новых прафесійных кампетэнцый з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій.

С. А. Маскевіч заўважыў, што ў бліжэйшыя гады будуць прыняты значныя меры для развіцця дзаржаўнай разліковай дзейнасці і забеспячэння росту экспарту паслуг, сканчэння ўкаранення аўтаматызаванай сістэмы кіравання па ўсіх напрамках дзейнасці інстытута.

З улікам пазначаных прыярытэтаў па напрамках дзейнасці дадзена даручэнне кіраўнікам структурных падраздзяленняў падрыхтаваць да канца кастрычніка новую Праграму развіцця інстытута на 2021-2025 гады, а таксама прывесці ў адпаведнасць з новай сістэмай аплаты працы калектыўную дамову паміж МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ і працаўнікамі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ. У рамках пасяджэння Савета інстытута было заслухана кадравае пытанне.

Па выніках правядзення конкурсу па замяшчэнні свабоднай пасады педагагічнага працаўніка з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу загадчыкам кафедры энергаэфектыўных тэхналогій абраны дацэнт гэтай кафедры Ліпніцкі Леанід Аляксандравіч. Адзначаны ўзнагародамі за шматгадовую працу і асабісты ўклад працаўнікоў інстытута па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў экалагічнага профілю. С. А. Маскевіч уручыў грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прафесару кафедры экалагічнай хіміі і біяхіміі Квасюку Яўгену Іванавічу. Ганаровай граматы МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ўдастоены загадчык кафедры энергаэфектыўных тэхналогій Пашынскі Васіль Антановіч і прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Ерашоў Анатоль Іванавіч. За дасягнутыя вынікі ў рэспубліканскіх конкурсах студэнцкіх навуковых прац граматы МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ўручаны прафесару кафедры агульнай і медыцынскай фізікі Чыкавай Тамары Сямёнаўне, дацэнтам кафедры імуналогіі Ніжагародняй Дар’і Барысаўне і Іконнікавай Наталлі Валер’еўне.