МДЭІ на суботніку!

Студэнты, працаўнікі, прафесарска-выкладчыцкі склад і адміністрацыя МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку 2020 г. па прывядзенні ў належны стан працоўных месцаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, добраўпарадкаванні тэрыторый гарадоў і населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.

У перыяд з 22 па 24 красавіка быў наведзены парадак на працоўных месцах ва ўсіх структурных падраздзяленнях інстытута, а 25 красавіка падчас рэспубліканскага суботніка працаўнікі і навучэнцы прыбралі і акультурылі прылеглую тэрыторыю навучальных карпусоў па адрасе: вул. Даўгабродская, 23/1; вул. Даўгабродская, 18; вул. Батанічная, 15.