19 сакавіка 2020 года ў нашым інстытуце адбылося адкрыццё Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі «Экалагічная адукацыя і ўстойлівае развіццё. Стан, мэты, праблемы і перспектывы». У адкрыцці, арганізаваным у дыстанцыйным фармаце, прынялі ўдзел: дырэктар Інстытута Маскевіч Сяргей Аляксандравіч, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Пірштук Баляслаў Казіміравіч, намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубай Аляксандр Уладзіміравіч, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан.
Зборнік матэрыялаў канферэнцыі, прэзентацыі і відэаматэрыялы удзельнікаў, а таксама відэазапісы адкрыцця і пленарных дакладаў, даступныя на сайце канферэнцыі для прагляду і каментавання.
Мы вітаем ўсіх удзельнікаў канферэнцыі і жадаем плённай працы ў рамках секцый і круглага стала!




