Візіт у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь

14.01.2020 г. у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Хакдода Махмадшарыфа Махмуда з прафесарам С. А. Маскевічам, дырэктарам інстытута.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні стану і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва інстытута з ВНУ Таджыкістана. У прыватнасці, разгледжаны пытанні функцыянавання сумеснага факультэта МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ і Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта, набору грамадзян Рэспублікі Таджыкістан на навучанне і рэалізацыі сумесных навуковых праектаў.

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 4-1.jpeg
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 5-1.jpeg