
ДЫРЭКТАР
Тэлефон: (017) 317-99-93
E-mail: info@iseu.by
Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская 23/1, каб. 205-1
Графік прыёму: трэці аўторак месяца, 8:00-14:00
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую Акадэмію ў 1985 годзе па спецыяльнасці аграномія і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе па спецыяльнасці “Спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання”. У 1992 годзе ў ІЭБ НАНБ абараніў кандыдацкую дысертацыю і ў 2021 годзе доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці 03.02.08 Экалогія.
У МГЭІ ім. А.Д. Сахарава працаваў з 2003 па 2015 гады і з 2022 г.
Кваліфікаваны спецыяліст у галіне экалагічнага менеджменту, ацэнкі жыццёвага цыкла прадукцыі, аднаўляльнай энергетыкі. Навуковы напрамак – біяэнергетыка, экалогія сельскагаспадарчай вытворчасці. З’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў курса лекцый, лабараторных работ і практычных заняткаў па дысцыпліне “Асновы экалогіі”.
З’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў плана навучання і стандартаў спецыяльнасці Першай ступені 1-57 01 02 Экалагічны менеджмент і аўдыт у прамысловасці і другой ступені 1-33 80 01 Экалогія.
Мае больш за 270 навуковых прац, у тым ліку: 3 манаграфіі, 2 навучальныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 16 вучэбна-метадычных і метадычных дапаможнікаў.
- ДПНД “Навуковыя асновы комплекснага выкарыстання, захавання і ўзнаўлення прыродна-рэсурснага патэнцыялу і павышэння якасці навакольнага асяроддзя” (на 2011-2015 гады)
- ДПНД “Энергетычныя сістэмы, працэсы і тэхналогіі” (на 2016-2020 гады)
- ДПНД “Прыродныя рэсурсы і навакольнае асяроддзе” (на 2021-2025 гады) падпраграма “Біяразнастайнасць, біярэсурсы, экалогія” і падпраграма “Прыродныя рэсурсы і іх рацыянальнае выкарыстанне”.
- Праект ЕС /129710/C/SER/BY Праграма “Падтрымка выканання комплекснай энергетычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь”
- Праект EU DCI-ENV/2010/220-473) “Укараненне новай канцэпцыі кіравання балотнымі тэрыторыямі для ўстойлівай вытворчасці энергіі на аснове біямасы (Энергія балот)”
- ТЕМПУС праект “Экалагічнае кіраванне ў экалагічнай адукацыі”