Уручаны дыпломы даследчыкаў: МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ адзначыў выпуск аспірантуры

      Уручаны дыпломы даследчыкаў: МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ адзначыў выпуск аспірантуры. Урачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам аспірантуры, якія пацвярджаюць атрыманне імі кваліфікацыі даследчыка, адбылося 31 кастрычніка. Мерапрыемства азнаменавала завяршэнне шматгадовай напружанай працы, навуковых пошукаў і адданасці справе вывучэння біялагічных і тэхнічных навук.

 

      З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ, доктар біялагічных навук, прафесар Алег Родзькін. Ён падкрэсліў значнасць працы, праведзенай маладымі даследчыкамі, іх уклад у развіццё айчыннай і сусветнай навукі:

 

      «Сённяшні дзень – гэта не проста фармальнае ўручэнне дакументаў, гэта прызнанне вашага таленту, мэтанакіраванасці і глыбокай прыхільнасці да новых адкрыццяў. За гады навучання вы не толькі асвоілі фундаментальныя веды ў сваіх галінах, але і правялі самастойныя даследаванні, вынікі якіх былі прадстаўлены на навуковых канферэнцыях, апублікаваны ў вядучых часопісах і ўнеслі рэальны ўклад у вырашэнне актуальных экалагічных праблем».

 

      Мы віншуем сваіх выпускнікоў з гэтай знамянальнай падзеяй і жадаем плённай навуковай дзейнасці і сапраўдных поспехаў ужо ў заваяванні новай вяршыні –кандыдата навук!