Чарговы дзень донара адбыўся ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ

     Чарговы дзень донара адбыўся ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ. Мерапрыемства прайшло 28 кастрычніка сумесна з медыцынскімі работнікамі гарадскога цэнтра трансфузіялогіі УАЗ «6-я гарадская клінічная бальніца».

 

     Мерапрыемства стала не толькі актам дабрыні, але і выдатным прыкладам салідарнасці і адказнасці, якія ўласцівыя ўсім «сахараўцам». Прадстаўнікі інстытута змаглі зрабіць рэальны ўклад у выратаванне жыццяў.

 

     Дзень донара ў нашым інстытуце з’яўляецца не проста разавым мерапрыемствам, гэта дэманстрацыя нашай агульнай культуры дабра і клопаты. Кожная данацыя – маленькі подзвіг, які мае вялікае значэнне.

 

     Мы выказваем падзяку ўсім удзельнікам за актыўнасць і самаахвярнасць!