Пытанні і праблемы абыходжання з адходамі абмеркавалі ў МдЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ. Пасяджэнне другога дыскусійнага клуба «Эка-дэбаты» на тэму «Зварот з адходамі. Праблемы і перспектывы» адбылося 29 кастрычніка ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ.
З прывітальным словам выступіў дырэктар інстытута Алег Родзькін. Ён адзначыў, што праблемы ўтылізацыі і перапрацоўкі адходаў становяцца ўсё больш актуальнымі: «Менавіта студэнцкія ініцыятывы і свежы погляд могуць стаць каталізатарам пазітыўных змен у гэтай галіне».
Запрошанымі гасцямі сталі галоўны спецыяліст ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Святлана Мацкевіч і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Ірына Полаз. Спікеры падзяліліся статыстычнымі данымі аб сартаванні і апрацоўцы адходаў у Беларусі, а таксама рэальнымі кейсамі ўкаранення сваіх ініцыятыў. Выступоўцам ад інстытута стала выкладчык кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту Кацярына Улашчык. Яна расказала пра асноўныя паняцці і працэсы апрацоўкі адходаў у сусветнай практыцы.
Падчас «Эка-дэбатаў» удзельнікі мелі магчымасць выказаць свае пункты гледжання, падзяліцца ведамі і прапанаваць канкрэтныя ідэі па вырашэнні існуючых праблем. Абмеркаванне ахапіла шырокі спектр пытанняў: ад недахопаў існуючай інфраструктуры па зборы і сартаванні смецця да неабходнасці ўкаранення інавацыйных тэхналогій перапрацоўкі і развіцця культуры ўсвядомленага спажывання.
Па выніках сустрэчы былі сфармуляваны прапановы, якія, магчыма, лягуць у аснову будучых студэнцкіх праектаў і навуковых даследаванняў, накіраваных на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў нашым рэгіёне і за яго межамі.
Інстытут мае намер працягваць праводзіць падобныя мерапрыемствы, спрыяючы развіццю навуковага патэнцыялу і фарміраванню адказнай грамадзянскай супольнасці, гатовай прымаць актыўны ўдзел у вырашэнні надзённых экалагічных праблем.
Памятайце, што паасобны збор адходаў і беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя – гэта наш клопат, а не янота!






