Пасяджэнне Савета інстытута адбылося ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ

     Пасяджэнне Савета інстытута адбылося 28 кастрычніка ў МДЭІ імя А.Д.Сахарава БДУ Парадак мерапрыемства ўключаў пытанні абмеркавання вынікаў самакантролю, летніх практык і гатоўнасці да акрэдытацыі.

     Была падкрэслена важнасць своечасовага прадастаўлення справаздач і выканання ўсіх патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да праходжання практык. Акрамя таго, на Савеце былі прадстаўлены дэталёвыя планы мерапрыемстваў па ўсіх напрамках акрэдытацыйнай кампаніі.

     «Паспяховае праходжанне акрэдытацыі з’яўляецца прыярытэтнай задачай для ўсяго калектыву інстытута. Гэта ключавы этап, які дазваляе прадоўжыць адукацыйную дзейнасць. Кожны супрацоўнік, выкладчык і студэнт нясе сваю адказнасць за канчатковы вынік», – адзначыў дырэктар інстытута Алег Родзькін.

     Не абышлося і без урачыстай часткі, дзе ганаровай граматай БДУ быў узнагароджаны загадчык кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту Сяргей Галаваты.