Акцыя да 100-годдзя БДУ

23.04.2021 студэнты МГЭИ ім. А. Д. Сахарава БДУ сумесна з начальнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Коткін Н.Е. падтрымалі ідэю высадкі маладых дрэў да 100-годдзя БДУ. Акцыя прайшла на тэрыторыі парку «Сямейнае дрэва», які знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Нёманскай. Для ўсіх удзельнікаў акцыі пасадка дрэў стала свайго роду асабістым укладам у развіццё і росквіт нашай сталіцы.