Сустрэча з прадстаўнікамі ААТ «Белаграпрамбанк»

«Няма нічога немагчымага» – пад такім лозунгам прайшла сустрэча прадстаўнікоў ААТ «Белаграпрамбанк» са студэнтамі нашага інстытута.

Госці прэзентавалі студэнтам новыя фарматы банкаўскіх карт, распавялі аб магчымых акцыях, далі парады аб тым, як не трапіцца на хітрыкі махляроў і правялі віктарыну.

Ключавым момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне студэнтаў па выніках 2020 года:

  • Царык Анастасія – лепшая студэнтка МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ;
  • Бабачкін Раман – самы актыўны студэнт і пераможца конкурсу на лепшую ідэю афармлення бібліятэкі;
  • Лепшая група МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ-62062 (5 курс ФЭМ).

Падобныя сустрэчы з ААТ «Белаграпрамбанк» ужо ўвайшлі ў традыцыю, якую мы з радасцю будзем працягваць.