Укараненне ў вучэбны працэс МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ новага ўнікальнага абсталявання

З пачатку 2020-2021 навучальнага года, вучэбная лабараторыя «Экалагічнай біятэхналогіі» (загадчыца – Коктыш Ірына Уладзіміраўна, к. б. н.) кафедры агульнай біялогіі і генетыкі факультэта экалагічнай медыцыны МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ папоўнілася мультымадальным планшэтным чытальнікам КЛАРЫАстарПЛЮС (БМГ Лабтэк, Германія) з ЛВФ манахраматарамі. Прыбор забяспечвае дынамічнае вымярэнне інтэнсіўнасці люмінесцэнцыі і паглынання ўзораў у бачным дыяпазоне спектру ў мультыплексным рэжыме і планшэтным фармаце з наступнай апрацоўкай дадзеных на персанальным кампутары. Гэта дазваляе праводзіць даследаванні метабалізму клеткі, ацэньвання яе жыццяздольнасці і цытатаксічнасці, апаптозу і некрозу. Дадзеная тэхніка адкрывае прынцыпова новыя магчымасці для вырашэння задач біямалекулярнай і цытааналітыкі і будзе выкарыстоўвацца ў вучэбным і навуковым працэсах. У лабараторыі з дапамогай новага абсталявання ўжо праводзяцца сумесныя навуковыя даследаванні з цэнтрам «Нанафатоніка» ДНУ «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па распрацоўцы імунафлуарэсцэнтных тэст-сістэм з плазмонным узмацненнем для вызначэння значных антыгенаў.
 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *