19 лістапада 2020 г. у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў онлайн-фармаце адкрылася Х Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых вучоных, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «ACTUAL ENVIRONMENTAL PROBLEMS» ( на ангельскай мове). 222 удзельнікі з 4 краін бліжняга замежжа на працягу двух дзён (19-20 лістапада 2020 г.) абмяркуюць сацыяльна-экалагічныя і этыка-педагагічныя праблемы сучаснасці, праблемы ў медыцынскай экалогіі і сучаснай экалагічнай бяспекі – біяманіторынгу, біяіндыкацыі, біярэбілітацыі, радыёэкалогіі і радыяцыйнай бяспекі, экалагічным маніторынгу, менэджменце і аўдыце; інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў экалогіі на сучасным этапе развіцця.
Да ўдзельнікаў канферэнцыі з прывітальным словам звярнулася намеснік дырэктара па навуковай працы – Марыя Рыгораўна Гермянчук, к. т. н. Пасродкам відэаканферэнцсувязі ўдзельнікаў мерапрыемства віталі: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь – Ларыса Сяргееўна Лукіна; старшыня Савета маладых навукоўцаў БДУ – Алеся Кузьмінава; спецыяліст па экалагічных і сацыяльных праектах ўнітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» – Таццяна Мельнікава; загадчык лабараторыі Рэспубліканскага Цэнтра экалогіі і краязнаўства – Іван Рускіх; аспірант Цэнтра навук аб жыцці Сколковского інстытута навукі і тэхналогій (г. Масква, Расійская Федэрацыя) – Юлія Сарана; загадчык аддзела міжнародных праектаў рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «БелНДЦ «Экалогія» – Іван Пятровіч Наркевіч.
Са справаздачамі на пленарным пасяджэнні выступілі: Квасюк Яўген Іванавіч – доктар хімічных навук, прафесар МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ; Марозік Павел Міхайлавіч – кандыдат біялагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі генетыкі чалавека ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі»; Самсонаў Сяргей – спецыяліст у галіне малекулярнага мадэлявання, доктар навук Гданьскага ўніверсітэта (г. Гданьск, Рэспубліка Польшча); Пятрэнка Сяргей Уладзіміравіч, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі антрапаэкалогіі і грамадскага здароўя МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ; Емельяненка Яўген Уладзіміравіч – інжынер ізатопнай лабараторыі пазітронна-эмісійнай тамаграфіі ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава»; Мельнікава Яніна Ігараўна – старшы выкладчык кафедры імуналогіі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ.
У другой палове дня канферэнцыя працягнула сваю працу ў рамках запланаваных секцый.



