16 лістапада 2020 г. у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, на пляцоўцы журфака БДУ, прайшоў традыцыйны студэнцкі капуснік, арганізатарам якога выступіў Студэнцкі саюз інстытута.
Усіх удзельнікаў студэнцкага мерапрыемства павітаў і павіншаваў з Міжнародным днём студэнтаў – дырэктар МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, прафесар Сяргей Аляксандравіч Маскевіч.
Чатыры каманды першакурснікаў прадставілі свае нумары ў конкурсах: «Фота-візітоўка каманды», «Відэапрэзентацыя», «Творчы нумар». Журы мерапрыемства аб’ектыўна ацэньвала падрыхтоўку студэнтаў, крэатыўнасць падыходу. Пасля завяршэння апошняга конкурсу адбыўся падлік балаў і падвядзенне вынікаў.
Першае месца ў «Капусніку МДЭІ 2020» заняла каманда «Новыя рускія»; на другім месцы апынуліся «Дзеці РЭЙВ», а трэцяе месца паміж сабой падзялілі каманды «Белыя мухі» і «Барвовы Фантамас». Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся камандзе «Дзеці РЭЙВ». Лепшы здымак на конкурс прадставіла каманда «Белыя мухі», а вось лепшае відэа зняла каманда «Новыя рускія». Лепшым капітанам каманды прызнаны Арсень Зайцаў (гр. А01МЕЭ2, факультэт экалагічнай медыцыны); лепшая жаночая роля дасталася Кацярыне Чабатаровай (А01МЕЭ1, факультэт экалагічнай медыцыны); лепшая мужчынская роля выканана Уладзіславам Плесканевым (А01ГІСТ2, факультэт маніторынгу навакольнага асяроддзя).
Спадзяемся, што праведзенае мерапрыемства стане натхненнем для актыўнага ўдзелу студэнтаў ва ўсіх формах пазавучэбнай дзейнасці, усебаковага развіцця іх асобаснага патэнцыялу, стварэння згуртаваных і падрыхтаваных студэнцкіх каманд.
Для тых, хто не змог паглядзець выступленні студэнтаў-першакурснікаў у зале, будзе магчымасць убачыць фотасправаздачу ў афіцыйнай групе МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ УКантакце.


