13 лістапада 2020 года, у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў рамках выканання праграмы «ЭРАЗМУС+», адбылося пасяджэнне працоўнай групы праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Вызначэнне мэтаў і інструментаў экспертнай ацэнкі для медыцынскай адукацыі (аховы здароўя), на якім у рэжыме анлайн былі разгледжаны папярэднія вынікі працы над праектам.
Пасяджэнне працоўнай групы адкрыў дырэктар МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, прафесар С. А. Маскевіч, які павітаў удзельнікаў пасяджэння і падзякаваў каардынатару праекта Левана Мэтрэвелі з Міжнароднага ўніверсітэта БАУ Батумі (г. Батумі, Грузія) за прапанову па ўключэнні нашага інстытута ў якасці партэра ў дадзены праект.
Увазе ўдзельнікаў пасяджэння была прадстаўлена інфармацыя з папярэднімі вынікамі працы над праектам. У абмеркаванні ходу рэалізацыі праекта прынялі ўдзел: Леван Мэтрэвелі, каардынатар праекта, Міжнародны ўніверсітэт БАУ Батумі; Сыса Аляксей Рыгоравіч, дэкан факультэта экалагічнай медыцыны МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, кіраўнік праекта; Аляксейчык Алена Валер’еўна, начальніца аддзела міжнародных сувязяў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, менеджэр праекта; Бучанкоў Ігар Эдуардавіч, намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай працы МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, эксперт-выкладчык; Чамянёва Наталля Мікалаеўна, намесніца галоўнага бухгалтара МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, бухгалтар праекта; Сурмач Марына Юр’еўна, загадчыца кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя ГрДМУ (установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»), каардынатарка праекта; Разводаўская Яніна Уладзіславаўна, загадчыца кафедры замежных моў ГрГМУ, экспертка-выкладчыца; Мазалевіч Аксана Іосіфаўна, начальніца аддзела міжнародных сувязяў ГрДМУ, менеджэрка праекта.
Ацэнку дасягнення мэтаў у працы над праектам і свае прапановы выказалі: Мініч Аксана Анатольеўна, кіраўніца Нацыянальнага офіса ЭРАЗМУС+ у Рэспубліцы Беларусь; Мінюковіч Кацярына Аляксандраўна, адміністратарка офіса ERASMUS+; Лабкова Ірына Рыгораўна, адміністратарка офіса ERASMUS+.


