Сустрэча прадстаўніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі Партызанскага РУУС г. Мінска з замежнымі навучэнцамі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ

У МГЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ адбылася сустрэча намесніка начальніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі Партызанскага РУУС г. Мінска А. А. Грышана з замежнымі навучэнцамі нашай установы адукацыі, на якой былі разгледжаны правілы знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Мэтай правядзення гэтай сустрэчы з’явілася зацікаўленасць з боку супольнасці замежных навучэнцаў у больш дэталёвым азнаямленні з правіламі знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

А. А. Грышан азнаёміў прысутных з шэрагам змяненняў у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», праінфармаваў аб асноўных момантах рэгістрацыі часовага знаходжання і гадавога пражывання, а таксама перарэгістрацыі замежных грамадзян. Увага была нададзеная таксама разгляду Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» і асноўных палажэнняў аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

У сустрэчы прынялі ўдзел: Е. В. Аляксейчык, начальніца аддзела міжнародных сувязяў; В. С. Пуцік, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі; супрацоўнікі аддзела міжнародных сувязяў і дэканата факультэта ПКіП.

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 8-1.jpg
 
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 9-1.jpg
 
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 10-1.jpg

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *