4 лістапада 2020 года ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, у гібрыдным фармаце, прайшло пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ: намесніца дырэктара па навуковай працы Герменчук Марыя Рыгораўна і загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у экалогіі і медыцыне факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя Жураўкоў Уладзіслаў Уладзіміравіч, якія прадставілі новы распрацаваны інфармацыйны рэсурс «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя г. Оршы і Аршанскага раёна» http://monitoring.iseu.by/.
Каардынаваў працу пасяджэння Савета першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Пірштук Баляслаў Казіміравіч.

