16 кастрычніка 2020 г. МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай анлайн-канферэнцыі «Бесперапынная экалагічная адукацыя для ўстойлівага развіцця як істотны напрамак мадэрнізацыі адукацыйнай сістэмы», якая прайшла на базе Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва, г. Нур-Султан, Рэспубліка Казахстан, і была арганізавана з дапамогай платформы «Зум».
На адкрыцці канферэнцыі с вітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся: Мярзадзінава Гульнара Тынышбаеўна, доктарка тэхнічных навук, прафесарка, прарэктарка па навуцы і інавацыях Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва, г. Нур-Султан, Рэспубліка Казахстан; Сомжурэк Баўбек Жумашэвіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэкан факультэта сацыяльных навук Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва, г. Нур-Султан, Рэспубліка Казахстан; Сламбекава Толкын Сламкулаўна, кандыдатка педагагічных навук, і. а. прафесара, заг. кафедрай “Сацыяльная педагогіка і самапазнанне” Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва, г. Нур-Султан, Рэспубліка Казахстан; Маскевіч Сяргей Аляксандравіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, дырэктар Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыня Грамадскага савета базавай арганізацыі дзяржаў-членаў СНД па экалагічнай адукацыі, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь; Дзюсенава Айман Жумагаліеўна, дырэктар школы-ліцэя, г. Нур-Султан, Рэспубліка Казахстан; Пляміна Вольга Уладзіміраўна, генеральны дырэктар Фонду імя У. І. Вярнадскага, г. Масква, Расійская Федэрацыя.
У пленарным пасяджэнні канферэнцыі з дакладам «Бесперапынная экалагічная адукацыя: традыцыйныя і інавацыйныя падыходы» прыняла ўдзел Смольнік Надзея Сяргееўна, загадчыца вучэбна-метадычнай лабараторыі экалагічнай адукацыі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Мадэратаркай пленарнага пасяджэння выступіла Длімбетава Гайн Каракееўна, д. п. н., прафесар кафедры «Сацыяльная педагогіка і самапазнанне» Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Л. М. Гумілёва, г. Нур-Султан, Рэспубліка Казахстан.
Праца удзельнікаў канферэнцыі ажыццяўлялася па наступных секцыйных пасяджэннях:
Секцыя «Інавацыйныя магчымасці бесперапыннай экалагічнай адукацыі для ўстойлівага развіцця (дашкольная адукацыя-сярэдняя адукацыя-каледж-ВНУ-адукацыя пасля ВНУ). Мадэратарка – Булатбаева Кульжанат Нурымжанаўна, д. п. н., прафесарка Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Л. М. Гумілёва, г. Нур-Султан, Рэспубліка Казахстан;
Секцыя «Пераемнасць экалагізацыі выхаваўчай дзейнасці на розных этапах навучання ва ўмовах устойлівага развіцця: духоўнамаральнае стаўленне да прыроды». Мадэратарка – Бакірава Кульжахан Шаймерденовна, д. п. н., прафесарка Казахскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Абая, г. Алматы, Рэспубліка Казахстан;
Секцыя «Экалагізацыя прафесійнай адукацыі як стратэгія навучання ў ВНУ і каледжах». Мадэратарка – Прыступа Алена Мікалаеўна, д. п. н., прафесарка Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, г. Масква, Расійская Федэрацыя;
Секцыя «Сістэма школьнай экалагічнай адукацыі ў кантэксце абнаўлення зместу адукацыі». Мадэратарка – Смольнік Надзея Сяргееўна, загадчыца вучэбна-метадычнай лабараторыі экалагічнай адукацыі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь;
Секцыя «Экалагічны добраахвотніцкі рух у адукацыйных арганізацыях». Мадэратарка – Авгусманова Таццяна Валер’еўна, кіраўнік асветніцкіх праграм няўрадавага экалагічнага фонду імя У. І. Вярнадскага, г. Масква, Расійская Федэрацыя;
Секцыя «Экалагічная псіхалогія ў адукацыйнай сістэме». Мадэратарка – Абенава Саўлет, старшая выкладчыца кафедры псіхалогіі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Л. М. Гумілёва, г. Нур-Султан, Рэспубліка Казахстан;
Секцыя «Міжнародны вопыт прафарыентацыйнай дзейнасці «зялёных універсітэтаў». Мадэратарка – Длімбетава Гайні Каракееўна, д. п. н., прафесарка Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Л. М. Гумілёва, г. Нур-Султан, Рэспубліка Казахстан.
Асноўная мэта правядзення гэтай канферэнцыі заключалася ў пошуку інавацыйных тэхналогій у абнаўленні зместу бесперапыннай адукацыі, у тым ліку экалагізацыі педагагічнай дзейнасці ўсіх узроўняў арганізацый адукацыі, пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне экалагічнага руху.


