
Захаванне лясоў, эканомія вады і электраэнергіі, папярэджанне выкіду ў атмасферу вуглякіслага газу – усё гэта значныя эфекты такога звыклага мерапрыемства, як збор макулатуры.
У кастрычніку 2020 года ў ДУА «Яслі-сад №389 г. Мінска» прайшла чарговая маштабная акцыя, закліканая даць непатрэбнай паперы другое жыццё. МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ заўсёды падтрымлівае правядзенне акцыі на базе ўстановы-партнёра і імкнецца аказваць актыўную падтрымку арганізатарам. Экадобраахвотнікі з ліку студэнтаў, супрацоўнікаў аддзела выхаваўчай працы з моладдзю і лабараторыі экалагічнай адукацыі прынялі ўдзел у акцыі і ў гэты раз.
Усяго за час правядзення акцыі ў ДУА «Яслі-сад №389 г. Мінска» было сабрана каля 2,5 тон макулатуры. Каштоўны ўклад кожнага: маленькага экадобраахвотніка, аднаго з бацькоў, педагога, прадстаўніка адміністрацыі. Дзякуем прыхільнікам экалагічна станоўчага ладу жыцця за актыўную пазіцыю і запрашаем усіх жадаючых уступіць у нашы экаршэрагі!




