На кафедры інфармацыйных тэхналогій у экалогіі і медыцыны МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ распрацаваны інавацыйны інфармацыйны рэсурс «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя г. Оршы і Аршанскага раёна»

Новы інфармацыйны рэсурс http://monitoring.iseu.by/ «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя г. Оршы і Аршанскага раёна» распрацавалі на кафедры інфармацыйных тэхналогій у экалогіі і медыцыне МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, над стварэннем якога, у рамках рэалізуемага дагавора з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, працавалі: навуковы кіраўнік праекта – Жураўкоў Уладзіслаў Уладзіміравіч, загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у экалогіі і медыцыне, кандыдат біялагічных навук, дацэнт; Галаваты Сяргей Яфімовіч – загадчык кафедры экалагічнага маніторынгу і менэджменту, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар; Танканогаў Барыс Аляксандравіч – загадчык лабараторыі інавацыйных тэхналогій адукацыі, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт; Арціменя Міхаіл Валер’евіч і Махавенка Эдуард Ігаравіч – інжынеры-праграмісты кафедры інфармацыйных тэхналогій у экалогіі і медыцыне; Ткачэнка Сяргей Вячаслававіч – начальнік аддзела тэхнічных сродкаў навучання і камунікацый.

У адпаведнасці з канцэпцыяй і тэхнічным заданнем дагавора, у рамках выканання мерапрыемства 50 падпраграмы 5 «Забеспячэнне функцыянавання, развіцця і ўдасканалення нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь «Дзяржаўнай праграмы па ахове навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2016-2020 гады, працоўнай групай распрацавана праграмнае забеспячэнне інфармацыйнага рэсурсу «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя г. Оршы і Аршанскага раёна», з інтэграцыяй раней распрацаванай і дзеючай у цяперашні час экалагічнай картай Рэспублікі Беларусь.

Для органаў дзяржаўнай і мясцовай улады інфармацыйны рэсурс «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя г. Оршы і Аршанскага раёна» ўяўляе сабой інструмент падтрымкі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў на аснове выкарыстання дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў.

Для кіраўнікоў і спецыялістаў міністэрстваў і ведамстваў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, падведамных і іншых арганізацый, якія выконваюць свае функцыі на тэрыторыі раёна, інфармацыйны рэсурс «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя г. Оршы і Аршанскага раёна» уяўляе сабой інструмент стварэння, назапашвання і сістэматызацыі ўліковых дадзеных, аддаленага абмену інфармацыяй, атрымання і прадастаўлення статыстычных, картаграфічных і іншых справаздачных звестак аб аб’ектах і працэсах, якія знаходзяцца ў іх сферы адказнасці.

Такім чынам, выкарыстанне інфармацыйнага рэсурсу «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя г. Оршы і Аршанскага раёна» ва ўпраўленні гаспадаркай Аршанскага раёна дазваляе стварыць універсальную мадэль, прызначаную для комплекснага прадстаўлення аб’ектаў планавання і кіравання тэрыторыяй раёна, яе аналітычнага вывучэння і маніторынгу на аснове сучасных ГІС і вэб-тэхналогій.

У цяперашні час прадугледжана ўнясенне інфармацыі ў базу дадзеных выключна распрацоўшчыкам, г. зн. супрацоўнікамі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ. Абнаўленне дадзеных будзе ажыццяўляцца штомесяц.

Уваход у сістэму ажыццяўляецца з галоўнай старонкі рэсурсу

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 51.png

Працоўная вобласць «Сістэмы онлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя г. Оршы і Аршанскага раёна»

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 52.png

Варыяцыі блокаў для прагляду інфармацыі аб канкрэтным аб’екце маніторынгу

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 53.png
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 54.png
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 55.png