Бібліятэка МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ запрашае!

З першых лічбаў кастрычніка ў абноўленым інтэр’еры адкрыла свае дзверы бібліятэка МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ. У рамках праведзенай мадэрнізацыі палепшана тэхнічнае абсталяванне бібліятэкі, набыта сучасная бібліятэчная мэбля. Па-новаму арганізавана бібліятэчная прастора: канферэнц-зона для правядзення мерапрыемстваў з мультымедыйным абсталяваннем; даведачна-інфармацыйная зона, дзе размешчаны кампутары з доступам у Сеціва; зона камфортнага чытання; выставачная зона. Для супрацоўнікаў бібліятэкі створаны аўтаматызаваныя працоўныя месцы на новай кафедры абслугоўвання чытачоў.

Нягледзячы на значныя знешнія змены, у цэнтры ўвагі заўсёды застаецца кніга!

У чытальнай зале бібліятэкі арганізаваны новыя выставы:

«Доўгажыхары кніжнага фонду», на якой наведвальнікам прапануюць пазнаёміцца з вучэбнымі і навуковымі выданнямі па біялогіі, батаніцы, экалогіі і медыцыне, выдадзенымі ў XVIII-XX стагоддзях;

«Андрэй Сахараў – асоба эпохі»;

«Выданні навуковай і вучэбна-метадычнай літаратуры супрацоўнікаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ».

Даведка

Бібліятэка МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ўваходзіць у бібліятэчна-інфармацыйны комплекс Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На сённяшні дзень у бібліятэцы прадстаўлены шырокі спектр інфармацыйных рэсурсаў. Гэта, у першую чаргу, літаратура на фізічных носьбітах, фонд якой складае 33 465 выданняў. Штогод папаўняецца фонд перыядычных выданняў, які налічвае 24 найменні газет і часопісаў. Істотным складнікавым элементам фонду бібліятэкі з’яўляюцца выданні, падрыхтаваныя прафесарска-выкладчыцкім складам інстытута. Для якаснага ажыццяўлення вучэбнага працэсу на сайце інстытута рэгулярна месціцца актуальная інфармацыя аб забяспечанасці вучэбна-метадычнай літаратурай дысцыплін па адукацыйных праграмах падрыхтоўкі спецыялістаў у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ.

У бібліятэцы інстытута ажыццёўлены доступ для выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў да электронных рэсурсаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Супрацоўнікі бібліятэкі размяшчаюць у электроннай бібліятэцы ФБ БДУ электронныя версіі друкаваных выданняў інстытута, электронныя вучэбна-метадычныя комплексы (ЭВМК), матэрыялы зборнікаў навуковых канферэнцый інстытута.

Забяспечваючы свабодны і неабмежаваны доступ студэнтаў і выкладчыкаў да інфармацыі, бібліятэка МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ўносіць свой уклад у адукацыйны працэс. Так, на працягу 2019-2020 навучальнага года паслугамі бібліятэкі скарысталіся больш за 2500 наведвальнікаў.

Калектыў бібліятэкі (загадчыца – Сячко Кацярына Васільеўна) заўсёды знаходзяцца ў творчым пошуку: арганізуюць выставы, праводзяць тэматычныя сустрэчы і экскурсіі, афармляюць здымкавыя зоны, ствараюць зручныя ўмовы для сваіх наведвальнікаў.

Мы ўпэўненыя, што бібліятэка МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ заўсёды будзе адной з самых прадуктыўных частак кіравання ведамі!

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - IMG_1946-1024x575.jpg
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - IMG_1943-1024x597.jpg
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - IMG_1941-1024x592.jpg
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - IMG_1936-1024x575.jpg
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - IMG_1928-1024x575.jpg
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - IMG_1927-1024x575.jpg
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - IMG_1921-1024x575.jpg