1 кастрычніка 2020 г. у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прайшоў рэспубліканскі этап юбілейнай 10-ай Міжнароднай экалагічнай алімпіяды ВНУ краін СНД.
Адкрыла рэспубліканскі этап алімпіяды і павітала ўдзельнікаў ад імя адміністрацыі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ намесніца дырэктара па навуковай працы Гермянчук Марыя Рыгораўна, якая таксама прадставіла журы дадзенага этапу алімпіяды. У склад журы ўвайшлі: Мяляшкова Алена Міхайлаўна (Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь), Наркевіч Іван Пятровіч (Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «БелНДЦ (навукова-даследчы цэнтр) «Экалогія»), Кулеш Віктар Фёдаравіч (УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»), Рускіх Іван Анатольевіч (УА «Рэспубліканскі ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства») і кіраўнікі ўсіх каманд-удзельніц.
На ўдзел у нацыянальным адборы былі заяўленыя 9 каманд устаноў вышэйшай адукацыі нашай рэспублікі. ВНУ былі прадстаўлены як зборнымі, так і асобнымі камандамі факультэтаў устаноў адукацыі:
Зборная УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна» (кіраўніца каманды: Грядунова Аксана Іванаўна);
Зборная УА «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кіраўнік каманды: Родзькін Андрэй Сяргеевіч).
Каманда факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (кіраўніца каманды: Шыбека Людміла Анатольеўна);
Каманда хіміка-тэхналагічнага факультэта УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання» (кіраўніца каманды: Крукаўская Таццяна Валянцінаўна);
Каманда факультэта геаграфіі і геінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кіраўніца каманды: Гагіна Наталля Уладзіміраўна);
Каманда біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кіраўніца каманды: Несцерава Аксана Львоўна);
Каманда факультэта інжынерных сістэм і экалогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» (кіраўніца каманды: Шпока Ірына Мікалаеўна);
Каманда факультэта біялогіі і экалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (кіраўніца каманды: Самусік Алена Андрэеўна);
Каманда аграэкалагічнага факультэта УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга» (кіраўнік каманды Пугачова Ірына Генадзьеўна);
Рэспубліканскі этап алімпіяды складаўся з тэарэтычнага і практычнага тураў.
У той час, калі ўдзельнікі каманд выконвалі заданні тэарэтычнага тура, кіраўнікі каманд, у бібліятэцы Інстытута, знаёміліся з інтэрактыўнымі візітоўкамі каманд-удзельніц. Пасля невялікага перапынку прыйшла чарга практычнага тура, на якім каманды прадставілі журы свае праекты ў галіне вырашэння праблем па ўтылізацыі і перапрацоўцы адкідаў вытворчасці.
Вынікі рэспубліканскага этапу 10-ай Міжнароднай экалагічнай алімпіяды ВНУ краін СНД несумненна парадуюць тыя каманды, якія на працягу мінулага навучальнага і ў пачатку гэтага года планамерна ажыццяўлялі падрыхтоўку і ішлі да вызначанай мэты.
Вось гэтыя каманды-пераможцы:
1 месца заняла каманда факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»;
2 месца – каманда біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
3 месца ў каманды факультэта геаграфіі і геінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Удзельнікамі-пераможцамі ў індывідуальным заліку сёння сталі:
1 месца заняў Сыманкоў Алег Аляксеевіч (каманда факультэта геаграфіі і геінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта);
2 месца заняла Лазерка Надзея Уладзіміраўна (каманда біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта);
3 месца ў Церашковіча Арсенія Паўлавіча (каманда факультэта геаграфіі і геінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта);
4 месца заняў Юхнюк Павел Пятровіч (Зборная УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»);
5 месца ў Кулініч Ганны Юр’еўны (каманда факультэта геаграфіі і геінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта).
Гэтыя студэнты на міжнародным этапе алімпіяды будуць прадстаўляць Рэспубліку Беларусь.
Імкнемся да перамогі!
Даведка:
Гісторыя станаўлення алімпіяднага руху студэнтаў-эколагаў ва ўстанове адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава» БДУ пачалася яшчэ ў 2007 г. Тады, ўпершыню ў рамках працы грамадскага савета базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц СНД па экалагічнай адукацыі была праведзена першая Алімпіяда (Кіеў-Ялта, Украіна, 2007 г.), якая і вызначыла праблемнае поле, тэму, праграму і патрабаванні да пакета заданняў спаборніцтва.
За гады, якія прайшлі з дня першай алімпіяды, інтэлектуальныя студэнцкія спаборніцтвы праводзіліся ва ўстановах вышэйшай адукацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Украіны, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан. З сямі міжнародных студэнцкіх алімпіяд 3 праводзіліся на базе МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ.
Традыцыйна, нашу краіну на міжнародным узроўні прадстаўляюць зборная каманда Рэспублікі Беларусь і каманда МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ.



















