У МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ідзе актыўны набор на сумесную адукацыйную праграму з Нацыянальным універсітэтам Узбекістана ім. Мірза Улугбека па спецыяльнасцях «Медыцынская экалогія» і «Медыка-біялагічная справа»

2 кастрычніка 2020 г. пачаліся ўступныя іспыты на сумесную адукацыйную праграму МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ і Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана ім. Мірза Улугбека па спецыяльнасцях «Медыцынская экалогія» і «Медыка-біялагічная справа». Дадзеная праграма прадугледжвае навучанне грамадзян Рэспублікі Узбекістан на працягу першых двух гадоў у НУУз, а наступныя два гады студэнты вучацца ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ і атрымліваюць дыплом нашага інстытута.

Сябры сумеснай прыёмнай камісіі – выкладчыкі НУУз, ажыццяўляюць прыём экзаменаў па рускай мове, хіміі і біялогіі па квітках МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, кантралюе экзаменацыйны працэс старшыня прыёмнай камісіі Ігар Эдуардавіч Бучанкаў, намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай працы МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ.

Іспыты ў дыстанцыйнай форме будуць праводзіцца ў перыяд з 2 па 7 кастрычніка 2020 года. Усяго пададзена 198 заяў ад грамадзян Рэспублікі Узбекістан. Конкурс на дадзеную праграму навучання склаў 2 чалавекі на месца.

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 71-1.jpg