Студэнцкі саюз МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ чарговы раз арганізаваў і правёў «Цукровую дарожку», своеасаблівы рытуал-прысвячэнне першакурснікаў нашага інстытута ў студэнты-сахараўцы. Па традыцыі месцам правядзення такога роду мерапрыемствы стаў прыродны ландшафт-лесапарк хвоі. У падрыхтоўцы мерапрыемства былі задзейнічаны выключна студэнты-старшакурснікі, а першакурснікам дасталася ганаровая ролю удзельнікаў спаборніцтваў. 9 каманд выйшлі на старт, на адным дыханні прайшлі 11 пікетаў і радасна фінішавалі. Па трасе спаборніцтваў іх актыўна падтрымлівалі балельшчыкі, у ролі якіх былі памочнікі куратараў студэнцкіх груп, супрацоўнікі аддзела працы з моладдзю, начальнік спартовага клуба. Пераможцаў ушаноўвалі па-студэнцку гучнымі апладысментамі, смачным абедам і дружным выкананнем песень пад гітару.
Студэнты-першакурснікі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ на справе даказалі, што яны сапраўдныя сахараўцы!






