Увазе студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ!

Запрашаем студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прыняць удзел у кітайска-беларускім моладзевым конкурсе навукова-даследчых і інавацыйных праектаў у сферы адукацыі, навукі і тэхнікі, які пройдзе 13 кастрычніка 2020 года ў г. Мінску па адрасе: вул. Сурганава 37/1, навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік».

Арганізатары конкурсу: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт; дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-тэхнічны парк БНТУ «Палітэхнік»; Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ; Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

На конкурс прымаюцца праекты па намінацыях:

матэрыялы і хімічныя прадукты;

машынабудаванне і металургія;

экалогія, рацыянальнае прыродакарыстанне, перапрацоўка адкідаў, энергазберажэнне;

медыцына, санітарыя, медыцынская тэхніка;

адукацыйныя тэхналогіі, інавацыі ў эканоміцы, культуры і мастацтве.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 2 кастрычніка 2020 года запоўніць электронную форму заявы па спасылцы: http://park.bntu.by/2020/09/10/konkurs-2020/

Копію заявы аб удзеле просьба накіраваць у навукова-даследчы сектар МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ па адрасе: res_sektor@iseu.by