26 верасня 2020 г. валанцёрскі экалагічны атрад МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў складзе студэнтаў і супрацоўнікаў інстытута прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Дзень Чысьціні», масавай уборкі ад смецця прылеглых прыродных аб’ектаў. У гэтым годзе студэнты МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ праводзілі акцыю на тэрыторыі лесапарку мікрараёна Сосны, на месцы актыўнага адпачынку мінчан. Падчас прыбірання валанцёры збіралі смецце, сартуючы яго па катэгорыях: «Пластык і плёнка», «ПЭТ (поліэтылентэрэфталат)», «Шкло», «Астатняе смецце», каб у далейшым адкіды маглі паступіць адразу на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Пластыкавыя накрыўкі былі сабраныя асобна і былі перададзеныя ў сацыяльна-экалагічны праект «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі».
Усяго ў рэспубліканскай акцыі было задзейнічана больш за 100 студэнтаў-добраахвотнікаў з ВНУ і каледжаў нашай краіны. Экалагічная акцыя была рэалізавана Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства ў партнёрстве з Кока-Кола ў Беларусі і пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Кока-Кола ў Беларусі ўзнагародзіць аўтара самага лепшага допіса ў сацсетках.
Допіс варта апублікаваць у суправаджэнні хэштэгаў #МыКлапацімся і #ніколінезабруджвайБеларусь.



