25 верасня 2020 г. прадстаўнікі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ сталі ўдзельнікамі летняй школы «Экалагічныя рэйтынгі: сучасная практыка», арганізаванай на базе Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (г. Масква, Расійская Федэрацыя) у дыстанцыйнай форме. У рамках працы школы адбыліся выступленні вядучых расійскіх і замежных спецыялістаў у галіне сферы экалагічнага кансалтынгу, эканомікі прыродакарыстання, экалагічнай бяспекі. Ад МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі вучэбна-метадычнай лабараторыі экалагічнай адукацыі і студэнты факультэта экалагічнай медыцыны.

