Удзел МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў 4-ым Нацыянальным круглым стале ЮІ ГрынМэтрык «Зялёныя ўніверсітэты Расіі»

24 верасня 2020 года МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прыняў удзел у 4-ым Нацыянальным круглым стале ЮІ ГрынМэтрык «Зялёныя ўніверсітэты Расіі», арганізаваным у дыстанцыйным фармаце Расійскім універсітэтам дружбы народаў у партнёрстве з універсітэтамі іншых краін. МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў 2020 годзе паставіў перад сабой мэту ўвайсці ў Сусветны Рэйтынг Універсітэтаў ГрынМэтрык, і ў сапраўдны момант актыўна пераймае вопыт універсітэтаў, якія знаходзяцца на высокіх пазіцыях рэйтынгу. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намесніца дырэктара па навуковай працы Герменчук М. Р., намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай працы І. Э. Бучанкоў, а таксама супрацоўнікі вучэбна-метадычнай лабараторыі экалагічнай адукацыі. Загадчыца лабараторыі Смольнік Н. З. прадставіла справаздачу інстытута ў галіне бесперапыннай экалагічнай адукацыі і стала удзельніцай адкрытай дыскусіі ў рамках круглага стала.

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 7-2.jpg
Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 8-2.jpg