Прадстаўнікі студэнтаў-першакурснікаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ на ўрачыстай лінейцы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

У першы дзень новага навучальнага года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшла традыцыйная ўрачыстая лінейка для першакурснікаў. МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ на мерапрыемстве прадставілі: дырэктар інстытута, прафесар С. А. Маскевіч і студэнты, якія набралі максімальную колькасць балаў па выніках прыёмнай кампаніі. У адрас першакурснікаў прагучалі віншаванні і сказаныя на дарогу словы рэктара БДУ Андрэя Дзмітрыевіча Караля. Мішчук Ілона ад імя студэнтаў-першакурснікаў павіншавала ўсіх прысутных са святам – Днём ведаў. У памяць аб сённяшнім свяце студэнтам былі ўручаны значкі БДУ.