Прыміце самыя шчырыя віншаванні з пачаткам новага навучальнага года, З Днём ведаў!
Наша ўстанова, МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ – установа вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзейнасць
якой накіравана на развіццё асобы, раскрыццё яе патэнцыялу, фарміраванне прафесійных ведаў і ўменняў.
У першую чаргу гэта дасягаецца за кошт канцэнтрацыі ў Інстытуце таленавітых выкладчыкаў, што дазваляе
ажыццяўляць шматузроўневую падрыхтоўку па праграмах бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры і дактарантуры з
арыентацыяй на зменлівы рынак працы, на рускай, а па шэрагу спецыяльнасцяў і ангельскай мовах.
У гэтым навучальным годзе 466 першакурснікаў прыступаюць да вучобы з 1 верасня, 65 з іх будуць навучацца па магістарскіх
праграмах.
Заявіць аб сабе ва ўвесь голас, як пра творчую асобу, можна не толькі ў вучобе і навуцы, але і ў моладзевых студэнцкіх
аб’яднаннях, развіваць у сабе спартовыя навыкі, займацца добраахвотніцкай дзейнасцю.
Радуе, што ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ працягваецца добрая традыцыя – штогод напярэдадні новага навучальнага года
праводзіць мадэрнізацыю вучэбных карпусоў, лабараторый, вучэбных аўдыторый. У гэтым годзе мы зрабілі акцэнт на
капітальным рамонце бібліятэчных памяшканняў нашага інстытута, набыцці для іх новай мэблі, тэхнічнага
абсталявання – новага праграмнага забеспячэння «электроннага фармуляра».
Хай гэты навучальны год будзе для ўсіх нас паспяховым і ўдалым!
З віншаваннем, дырэктар МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ
прафесар
C. А. Маскевіч