Візіт у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ доктара Р. Глаўша і доктара Ю. Шэнка

27.07.2020 г. у МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ адбылася сустрэча дырэктара МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, прафесара С. А. Маскевіча з доктарам Р. Глаўшам, дырэктарам прадпрыемства НЛД Умвэлт ГмбХ, членам Міжнароднага апякунскага савета Інстытута (г. Баўтцэн, Федэратыўная Рэспубліка Германія) і доктарам Ю. Шэнкам (Федэратыўная Рэспубліка Германія). Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні перспектыў арганізацыі стажыровак студэнтаў-эколагаў і магістрантаў нашага інстытута на прадпрыемства НЛД Умвэлт ГмбХ у цяперашніх эпідэміялагічных умовах. Мэтай стажыровак на прадпрыемстве НЛД Умвэлт ГмбХ з’яўляецца вывучэнне міжнароднага вопыту па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання. Гэтак жа былі разгледжаны пытанні правядзення он-лайн канферэнцый на базе МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ з удзелам нямецкіх экспертаў па пытаннях экалагічнага маніторынгу, энергаэфектыўным тэхналогіях і IT-тэхналогіях. Вынікам сустрэчы стала падпісанне новага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НЛД Умвэлт ГмбХ і МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел В. В. Жылко, дэкан факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя, Б. А. Танканогаў, загадчык вучэбна-метадычнай лабараторыі інавацыйных тэхналогій адукацыі.