26 чэрвеня адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам I і II ступені адукацыі, вочнай і завочнай формаў навучання факультэта экалагічнай медыцыны МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ. 220 былых студэнтаў спецыяльнасцяў «Медыка-біялагічная справа» і «Медыцынская экалогія» і 13 магістрантаў спецыяльнасці «Медыка-біялагічная справа» з прафілізацыяй «Медыцынская біяхімія» атрымалі свае запаветныя дыпломы.
Дыпломы асаблівага ўзору, чырвонага колеру, а таксама дыпломы выпускнікам, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у навукова-даследчай працы, уручыў прарэктар па навуковай працы БДУ прафесар Васіль Рыгоравіч Сафонаў.
Выпускнікоў павіншаваў дырэктар інстытута прафесар Сяргей Аляксандравіч Маскевіч. Пажаданні на дарогу выпускнікам выказаў дэкан факультэта экалагічнай медыцыны Сыса Аляксей Рыгоравіч, загадчыкі кафедрамі, выкладчыкі факультэта.



