Рымко Аляксандр Мікалаевіч, выпускнік 2010 года факультэта экалагічнай медыцыны Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута ім. А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат біялагічных навук, дырэктар «АртБіаТэх».
Квач Сяргей Вячаслававіч, выпускнік 2000 года факультэта экалагічнай медыцыны Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута ім. А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат біялагічных навук, намеснік дырэктара «АртБіаТэх».
На фоне павышанага попыту і запатрабаванасці тэст-сістэм дыягностыкі віруса КАВІД-2019 каманда «Артбіатэх» вырашыла, што можна не толькі вырабляць складовыя часткі тэст-сістэм, але і вырабляць наборы для ПЦР-тэстаў самастойна, на аснове даных па геномным сіквенсе ад СААЗ і цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў (СДС). Такія тэст-сістэмы могуць прайсці паскораную рэгістрацыю. Калі распрацаваныя наборы будуць зарэгістраваныя ў паскораным парадку Міністэрствам аховы здароўя, то ўсе клініка-дыягнастычныя лабараторыі краіны змогуць удзельнічаць у дыягностыцы.
Сяргей і Аляксандр запэўніваюць, што пры наяўнасці ўсіх кампанентаў у дзень іх лабараторыя можа рабіць па 500 набораў, або 50 тысяч рэакцый. Самае складанае – гэта атрымаць у вялікай колькасці стандартызаваныя ферменты і алігануклеатыды. Частку каманда вырабляе самастойна, частка захоўваецца ў запасе, напрыклад, ревертазы (фермент, які ўдзельнічае ў працэсе зваротнай транскрыпцыі, гэта значыць у сінтэзе ДНК на матрыцы РНК).
Набор тэстаў для ПЦР дыягностыкі каранвіруса выглядае як пяць прабірак, да якіх прыкладаецца інструкцыя. Лабарант змешвае змесціва пэўных прабірак, дадае ўзяты ў пацыента ўзор і дасылае ўсё гэта ў прыладу – індыкатар дэтэкцыі ў рэжыме рэальнага часу.
Пакуль ідзе рэакцыя, прылада счытвае сігнал, і на манітор выводзяцца крывыя. Як тлумачыць Сяргей, зялёная лінія значыць, што вірус ёсць, сінія лініі – што рэакцыя прайшла, але віруса не выяўлена.
Цяпер, па словах каманды, яны могуць забяспечыць сябе на 95%. Калі нешта не атрымліваецца хутка набыць з-за закрытых межаў і праблем з транспартам, то даследчыкі аператыўна праводзяць РнД (даследаванні і распрацоўкі або навукова-даследчыя працы) і спрабуюць замяніць гэты кампанент на выраблены ў сябе ў лабараторыі.
Пакуль «АртБіаТэх» атрымаў дазвол ад Міністэрства аховы здароўя на рэалізацыю 50 тэст-сістэм на вызначэнне КАВІД-2019 і 50 рэагентаў для ачысткі РНК – або 5000 даследаванняў. Гэта разавы дазвол, які сапраўдны да заканчэння тэрміну прыдатнасці названых вышэй вырабаў.
З 3 красавіка кампанія выконвае дзяржаўны заказ на 60 тысяч даследаванняў.
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут ім. А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта верыць у талент сваіх выпускнікоў і жадае ім творчых поспехаў у такой істотнай для краіны справе.
Чытаць цалкам: https://42.tut.by/679518