У МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ падвялі вынікі акцыі «Закруцім добрую справу разам!»

27 сакавіка 2020 года былі падведзены вынікі акцыі «Закруцім добрую справу разам!», якая праводзілася з 27 лютага па 23 сакавіка 2020 года з мэтай падтрымкі праекта «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі». Усяго за час правядзення акцыі атрымалася сабраць больш за 20 кг накрыўкі!

Дзякуем за актыўны ўдзел у акцыі студэнтаў факультэтаў маніторынгу навакольнага асяроддзя (груп А91МЕФ1, А81ЭТЭ1), экалагічнай медыцыны (груп А91МЕД1, А91МЕД3, А91МЕЭ1, А91МЕЭ2) і асабіста працаўнікоў інстытута: Аксенчык С. В., Бучанкова І. Э., Краўчэню Н. І., Маліноўскую Ю. В., Сцяпанаву М. І.

Абсалютным лідарам у намінацыі «Самая актыўная група ФЭМ» прызнаная група А91МЕЭ2, у намінацыі «Самая актыўная група ФМАС» – А91МЕФ1. Пераможцам у намінацыі «Самы актыўны супрацоўнік» стала Аксенчык С. В., а самым актыўным факультэтам па выніках правядзення акцыі апынуўся факультэт экалагічнай медыцыны. Таксама арганізатары адзначылі высокую актыўнасць спартовага клуба і кафедры агульнай біялогіі і генетыкі.

Мы дзякуем усім, хто прымае ўдзел у эколага-сацыяльным праекце «Новае жыццё ў абмен на вечкі» і спадзяемся, што з кожным днём праект будзе набываць усё больш прыхільнікаў у асобе кожнага студэнта і працаўніка нашага інстытута! Давайце «Закруцім добрую справу разам!»