У МДЭІ ім.А. Д. Сахарава БДУ адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй

4 красавіка ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй, які быў праведзены ў фармаце анлайн-кансультацыі, з дапамогай дастасавання «Скайп». Абітурыенты і іх бацькі мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць па паступленні ў наш інстытут, даведацца аб асаблівасцях прыёмнай кампаніі 2020 года.

З прывітальным словам да абітурыентаў 2020 года звярнуўся дырэктар МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, прафесар Сяргей Аляксандравіч Маскевіч, памочнік адказнага сакратара прыёмнай камісіі БДУ Яўген Расціслававіч Грыцкевіч выступіў арганізатарам мерапрыемства. У Дні адчыненых дзвярэй таксама прынялі ўдзел: дэкан факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя Вячаслаў Уладзіміравіч Жылко, дэкан факульытэта экалагічнай медыцыны Аляксей Рыгоравіч Сыса, загадчык кафедры фізічнага выхавання Міхаіл Міхайлавіч Круталевіч, начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Наталля Яўгенаўна Кошкіна.

У новым фармаце Дзень адчыненых дзвярэй падоўжыўся 1 гадзіну, з 12:00 да 13:00; з 13:00 да 15:00 пытанні ад абітурыентаў паступалі на кантактныя тэлефоны факультэтаў маніторынгу навакольнага асяроддзя і экалагічнай медыцыны.

Звяртаем увагу абітурыентаў, што на сайце інстытута http:/dev.iseu.by/ у раздзелах «Абітурыенту» і «Дзень адчыненых дзвярэй 2020» прадстаўлена інфармацыя па пытаннях прыёму ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, спецыяльнасцях набору, студэнцкага жыцця.