27 лістапада 2019 года каманда МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прыняла ўдзел у капусніку, аглядзе-конкурсе Студэнцкага Саюза БДУ, дзе каманды змагаюцца за першынство і галоўную ўзнагароду – Кубак рэктара. Каб артымаць галоўную ўзнагароду, усе ўдзельнікі і ўдзельніцы рыхтуюць выступленні, дзе яны творча і з гумарам адлюстроўваюць жыццё і студэнцкія праблемы роднага ўніверсітэта.
Каманда нашага інстытута паказала сябе з лепшага боку, але ўсё ж перамога дасталася наймацнейшым!
Вось як былі размеркаваны намінацыі:
- ІІІ месца – Інстытут бізнесу
- ІІ месца – Хімічны факультэт
- І месца – Факультэт радыёфізікі і камп’ютэрных тэхналогій



