«Пасяджэнне Міжнароднага апякунскага савета адбылося ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ»

Пасяджэнне Міжнароднага апякунскага савета адбылося ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ.

21 мая 2020 года адбылося пасяджэнне Міжнароднага апякунскага савета МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ (далей – МАС) у рэжыме «Скайп», у якім прынялі ўдзел:

Віктар Анатольевіч Гайсёнак, прафесар, рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Рэспубліка Беларусь;

Міхаіл Уладзіміравіч Белеўцаў, доктар, намеснік дырэктара па навуцы РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, Рэспубліка Беларусь;

Марына Уладзіміраўна Бароўка, намесніца генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю ўнітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», Рэспубліка Беларусь.

Ірына Уладзіміраўна Дардынская, доктарка, судырэктарка праграмы Фагарці Ілінойскага ўніверсітэта ў Расіі, Беларусі, Украіне і Малдове, аддзел аховы здароўя маці і дзіцяці цэнтра сусветнага здароўя «Вялікія азёры», Злучаныя Штаты Амерыкі;

Ахмед Дэмірак, доктар, начальнік аддзела даследаванняў і рашэнняў экалагічных праблем універсітэта Мугла, Турэцкая Рэспубліка;

Юрый Аляксандравіч Каровін, прафесар, загадчык кафедры агульнай і спецыяльнай фізікі, Обнінскі інстытут атамнай энергетыкі, Расійская Федэрацыя;

Герасімас Лібератос, прафесар Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Афін, Грэцкая Рэспубліка;

Уладзімір Мікалаевіч Лінёў, прафесар, навукова-вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Адані», Рэспубліка Беларусь;

Сяргей Мікалаевіч Сцепаненка, прафесар, рэктар Адэскага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта, Украіна;

Станіслаў Аляксандравіч Сцяпанаў, прафесар Міжнароднага незалежнага эколага-паліталагічнай універсітэта, Расійская Федэрацыя;

Кары Хюпынен, доктар, прэзідэнт сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора, Фінляндская Рэспубліка.

Парадак дня:

  • Аб выніках 2019-2020 навучальнага года.
  • Інфармацыя аб функцыянаванні часопіса «Экалогія» (абмеркаванне пытанняў і праблем).
  • Аб праектах для дыстанцыйнай адукацыі ў МДЭІ ім.А. Д. Сахарава БДУ.
  • Аб рэалізацыі прапаноў членаў Міжнароднага апякунскага савета.
  • Аб плане працы міжнароднага апякунскага савета на 2020-2021 навучальны год.

Члены МАС падтрымалі ініцыятыву інстытута аб пашырэнні і ўдасканаленні сістэмы дыстанцыйнага навучання ва ўстанове, заслухалі і ўхвалілі інфармацыю аб распрацоўцы новай адукацыйнай праграмы па спецыяльнасці «Біяінфарматыка ў экалогіі і медыцыне».

Па пытанні функцыянавання часопіса «Экалогія» з боку Уладзіміра Мікалаевіча Лінева паступіла прапанова аб падтрымцы часопіса за кошт актыўнага прыцягнення супрацоўнікаў навукова-вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Адані» да падрыхтоўкі друкаваных матэрыялаў. Ірына Уладзіміраўна Дардынская і Юрый Аляксандравіч Каровін выказалі прапанову артыкула часопіса дубляваць на англійскай мове з мэтай актывізацыі ўвагі да часопіса з боку ангельскамоўных аўдыторыі.

Сяргей Аляксандравіч Маскевіч падзякаваў усім удзельнікам пасяджэння Міжнароднага апякунскага савета за плённую працу і выказаў надзею на актыўнае супрацоўніцтва ў будучыні.