«Ты заўважыў, як змянілася планета?» Прымі ўдзел у інтэрактыве

19 мая пройдзе бясплатны online-інтэрактыў «Ты заўважыў, як змянілася планета?»

Арганізатарам інтэрактыву выступае дзяржкарпарацыя «Расатам» пры падтрымцы інфармацыйнага цэнта па атамнай энергіі і Расійскага цэнтра навукі і культуры.

Як змянілася планета за апошнія гады? Чаму зімой няма снегу, нас накрываюць ураганы, а летам мучыць экстрэмальная спякота? Ці можна гэта спыніць і вярнуць «усё як было»? Як спыніць глабальнае пацяпленне і катастрафічную змену клімату?

Удзельнічай у нашым інтэрактыве, і ты даведаешся:

  • да чаго ўжо прывяло глабальнае пацяпленне што чакае нас у бліжэйшыя 10 гадоў?
  • як зменіцца клімат у Беларусі і што мы губляем ад гэтага?
  • што такое «зялёны квадрат»?
  • што зрабіць нам ужо зараз, каб не дапусціць незваротнага?

Выступоўцы анлайн-інтэрактыву:

Ірына Панядзелак: стваральніца і каардынатар ініцыятывы «Моладзь за ўстойлівае развіццё», каардынатар фестывалю «ВнуЭкаФэст» ў Беларусі і ПР менэджэр ў праекце ТэРРЫФІКА Беларус, адна з 100 маладых кліматычных актывістаў якія атрымалі «зялёныя білеты» – запрашэнне на моладзевы саміт па клімаце ў ААН.

Андрэй Піліпчук: эксперт у галіне аховы навакольнага асяроддзя; аўтар нарматыўных прававых актаў і стратэгічных дакументаў па паляпшэнню якасці атмасфернага паветра, зніжэння выкідаў забруджвальных рэчываў і парніковых газаў у атмасфернае паветра, маніторынгу атмасфернага паветра, змякчэнні наступстваў змяненняў клімату, ахове азонавага пласта.

Для актыўных удзельнікаў – цікавыя віктарыны і прызы! Рэгістрацыя па спасылцы.

Да сустрэчы ў эфіры 19 мая ў 16:00. Сачы за абнаўленнямі на «Тваркнізе».