Вучэбна-метадычная лабараторыя экалагічнай адукацыі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ працягвае цыкл семінараў-практыкумаў для педагогаў на тэму «Прымяненне інавацыйных камп’ютэрных тэхналогій у навучальным працэсе». Так, 11 сакавіка 2020 года семінар, прысвечаны воблачнай службеГугл, адбыўся на базе ДУА «Гімназія №40 г. Мінска». Удзельнікі семінара навучыліся складаць апытанні і інтэрактыўныя тэсты, азнаёміліся з магчымасцямі воблачных службаў Гугл па рэалізацыі тэхналогій мабільнага навучання. Засваенне праграмы практыкума дазволіла настаўнікам і метадычным працаўнікам распрацаваць уласны інтэрактыўны змест, які ў далейшым можа быць выкарыстаны ў адукацыйным і вучэбна-выхаваўчым працэсе.
Вучэбна-метадычная лабараторыя экалагічнай адукацыі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у працы семінара-практыкума. Для атрымання падрабязнай інфармацыі, звяртацца па электроннай скрыне: ecoedulab@gmail.com з пазнакай у тэме ліста «удзел у семінары».

