3 сакавіка 2020 года ў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ адбылося мерапрыемства ААТ «Белаграпрамбанк», на якім прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцы конкурсу на суісканне штогадовай прэміі ААТ «Белаграпрамбанк», якая прысуджаецца з мэтай падтрымкі і заахвочвання таленавітых студэнтаў нашага інстытута, якія праявілі поспехі ў вучобе, навукова-даследчай працы і грамадскай дзейнасці. Сёлета пераможцай конкурсу стала Брынкевіч Ганна Ігараўна, студэнтка 5 курса факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя, якая навучаецца па спецыяльнасці «Медыцынская фізіка». Супрацоўнікі ААТ «Белаграпрамбанк» павіншавалі пераможцу, уручылі ёй памятныя падарункі, а таксама азнаёмілі студэнтаў інстытута з шэрагам новых банкаўскіх прадуктаў (карт), правялі віктарыну і прызамі адзначылі пераможцаў.

