Cтарт прыёмнай камісіі

Сёння дадзены старт прыёмнай камісіі. Студэнцкі атрад “абітурыент” з радасцю вітае першых прэтэндэнтаў на званне студэнта экалагічнага інстытута!

Юлію прыцягнула спецыяльнасць “медыка-біялагічная справа”, бо яна ўжо вельмі любіць біялогію.

У Варвары тэхнічны склад розуму, яна захапляецца фізікай і хоча вучыцца на факультэце маніторынгу навакольнага асяроддзя

Анастасію і Аляксандру цягне да медыцыны і хіміі, таму спецыяльнасць “Медыцынская экалогія” ім спадабалася.

Жадаем поспеху ўсім абітурыентам і чакаем у МГЭІ ім.А. Д. Сахарава БДУ.