Удзел МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў рэспубліканскай акцыі “Тыдзень спорту і здароўя”

10 верасня 2020 года студэнты першага курса МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прынялі ўдзел у спартовых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках традыцыйнай рэспубліканскай акцыі «Тыдзень спорту і здароўя» Беларускім дзяржаўным універсітэтам на базе вучэбна-спартовага комплексу «Універсітэцкі».

У праграме мерапрыемства адбыўся флэшмоб, дзе нашы першакурсніцы асвоілі навыкі танца «ЗУМБА» і атрымалі масу станоўчых эмоцый і сілкаванне бадзёрасцю.

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 13-1.jpg