Удзел студэнтаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў зімовым свяце на базе гарналыжнага спартова-аздараўленчага комплексу «Лагойск»

25 лютага 2020 года студэнты Інстытута прынялі ўдзел у спартыўным свяце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое праходзіла на базе гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Лагойск».

Арганізатарам дадзенага мерапрыемства выступіла пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У адкрыцці спартовага свята прыняў удзел прарэктар па выхаваўчай працы і сацыяльных пытаннях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Іван Іванавіч Янушэвіч.

У праграме мерапрыемства адбылася эстафета са стральбой па мішэнях, з канцэртнымі нумарамі выступілі творчыя калектывы студэнтаў БДУ.

Група студэнтаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прыняла ўдзел у конкурсах і розыгрышах. Таксама жадаючыя прайшлі навучанне па катанні на горных лыжах і сноўбордах.

Усе ўдзельнікі спартовага свята засталіся задаволеныя праведзеным мерапрыемствам, асвоілі навыкі катання ў складаным відзе спорту і атрымалі мора станоўчых уражанняў і незабыўных момантаў.