28 студзеня 2021 года, прадстаўнік МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, Пухцеева Ірына Віктараўна, старшы выкладчык кафедры экалагічнай медыцыны і радыёбіялогіі факультэта экалагічнай медыцыны, стала ўдзельніцай інфармацыйна-адукацыйнага праекта «КРОК» – «Школа актыўнага грамадзяніна». Мерапрыемства прайшло ў ДУА «Сярэдняя школа №64 г. Мінска», тэма пасяджэння: “Беларуская навука: у нагу з часам”. Пухцеева І. В. праінфармавала ўдзельнікаў мерапрыемства, навучэнцаў 8-11 класаў, аб дасягненнях беларускай навукі, навуковым патэнцыяле нашага інстытута і ролі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў падрыхтоўцы навуковых кадраў для краіны, перспектывах развіцця беларускай навукі ў сферы радыяцыйнай медыцыны і біялогіі.
Удзел МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў інфармацыйна-адукацыйным праекце «КРОК» – «Школа актыўнага грамадзяніна»
- Запрашаем у Сахараўскі інстытут!
- Увазе студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, педагагічных і навуковых працаўнікоў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ!