Прадстаўніца МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

У Беларускім дзяржаўным універсітэце, на мерапрыемстве прымеркаваным да Дня беларускай навукі, прайшло ўшанаванне навукоўцаў БДУ. Лепшых навуковых працаўнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта вітаў рэктар, прафесар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, які падзякаваў ім за ўклад у развіццё навукі і пажадаў ім і ў далейшым быць матываванымі на ўдасканаленне ў сваіх навуковых галінах.

 

Агулам узнагародамі на дадзеным мерапрыемстве былі адзначаны 39 супрацоўнікаў. Сярод узнагароджаных – прадстаўніца МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, загадчыца кафедры агульнай і медыцынскай фізікі Савасценка Наталля Аляксандраўна, якая была ўдастоена Ганаровай граматы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 

Віншуем з заслужанай узнагародай!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *