Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова Белорусского государственного университета

Да ўвагі студэнтаў МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ!

Кафедра лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый запрашае прыняць удзел у конкурсе творчых работ на беларускай мове “СКАРБЫ РОДНАЙ МОВЫ”.

Асабліва мы рады бачыць сярод удзельнікаў студэнтаў, якія ў наступным вучэбным годзе будуць вывучаць дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.

У якасці творчай работы прымаюцца (на выбар):

  1. Мастацкія пераклады ўрыўкаў з паэтычных твораў з рускай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай моў на беларускую мову.
  2. Эсэ па экалагічнай праблематыцы на тэмы:
  • “Экалагічныя праблемы сучаснасці і шляхі іх пераадольвання”
  • “Экалагічныя праблемы маёй краіны”
  • “Экалогія і будучыня жыцця на Зямлі”
  1. Мастацкі твор уласнага сачынення на беларускай мове.

Тэрмін падачы работ – з 09.03.2020 па 01.04.2020 г.

Абвяшчэнне вынікаў – 04.05.2020 г.

Пераможцы конкурсу вызначаюцца ў кожнай намінацыі. Студэнты-пераможцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Даведкі па тэлефоне: 3999141 (гарадскі).

Правілы афармлення работы і яе аб’ём глядзець тут: