Кафедра лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый запрашае прыняць удзел у конкурсе творчых работ на беларускай мове “СКАРБЫ РОДНАЙ МОВЫ”.
Асабліва мы рады бачыць сярод удзельнікаў студэнтаў, якія ў наступным вучэбным годзе будуць вывучаць дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.
У якасці творчай работы прымаюцца (на выбар):
1. Мастацкія пераклады ўрыўкаў з твораў мастацкай літаратуры (проза, паэзія) з рускай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай мовы на беларускую.
2. Эсэ па экалагічнай праблематыцы на тэмы:
- “Экалагічныя праблемы сучаснасці і шляхі іх пераадольвання”
- “Экалагічныя праблемы маёй краіны”
- “Экалогія і будучыня жыцця на Зямлі”
3. Твор уласнага сачынення на беларускай мове.
Тэрмін падачы работ – з 01.03.2019 па 01.04.2019 г.
Абвяшчэнне вынікаў – 02.05.2019 г.
Пераможцы конкурсу (студэнты, якіязанялі 1-е, 2-е і 3-е месцы) будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.
Даведкі па тэлефоне: 2453141 (гарадскі).
Правілы афармлення работы і яе аб’ём:
Мастацкі пераклад – узнаўленне мастацкага твора ў рамках іншай моўнай культуры. Эсэ – жанр філасофскай, літаратурна-крытычнай, публіцыстычнай і мастацкай літаратуры, сачыненне невялікага памеру, напісанае ў свабоднай, індывідуальна-аўтарскай манеры выкладання.
Правілы афармлення работы
Тэкст набіраецца з дапамогай тэкставага рэдактара MicrosoftWord. Для гэтага выкарыстоўваецца шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў, выраўноўванне па шырыні. Палі: верхняе – 2 см, ніжняе – 2 см, левае – 3 см, правае – 1 см. Абзацны водступ – 1,25 см. Міжрадковы інтэрвал – паўтарачны.
Абъём работы – 2200-2500 друкаваных знакаў.