Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова Белорусского государственного университета

Пасяджэнне І сесіі Міжнароднай школы-лабараторыі ўстойлівага развіцця і эканомікі прыродакарыстання (ISLSD)

29 мая 2018 года ў МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ адбылося пасяджэнне І сесіі Міжнароднай школы-лабараторыі ўстойлівага развіцця і эканомікі прыродакарыстання (ISLSD) (сумесны праект Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута эканомікі прыродакарыстання і ўстойлівага развіцця Нацыянальнай акадэміі навук Украіны і Фонду імя Фрыдрыха Эберта, ФРГ).

З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся:  Маскевіч Сяргей Аляксандравіч, дырэктар Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава БДУ, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, Хвесік Міхаіл Арцёмавіч, дырэктар Інстытута эканомікі прыродакарыстання і ўстойлівага развіцця Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік, сукіраўнік ISLSD (Украіна). У пасяджэнні прыняла ўдзел Холландс Ліза, навуковы супрацоўнік кафедры эканомікі і этыкі ва ўніверсітэце Вехты (ФРГ).

На сесііі былі разгледжаны наступныя пытанні: Канцэпцыя Міжнароднай школы-лабараторыі. Стан працы па ўстойлівым развіцці ў Беларусі. Навуковыя даследаванні ў сферы ўстойлівага развіцця і эканомікі прыродакарыстання ва Украіне. «Зялёная» эканоміка: сацыяльна-эколага-этычныя аспекты. Сацыяльнае прадпрымальніцтва: месца ў «зялёнай» эканоміцы.

Вёў мерапрыемства мадэратар Сівагракаў Алег Уладзіміравіч, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, сукіраўнік ISLSD.

 

Windows 10 Full Version Activation Keys 2018 - Product/ Serial Keys Technical Review