Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова Белорусского государственного университета

Да ўвагі студэнтаў МДЭІ імя А.Д. Сахарава БДУ!

Кафедра лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый запрашае прыняць удзел у конкурсе творчых работ на беларускай мове “СКАРБЫ РОДНАЙ МОВЫ”. 

Асабліва мы рады бачыць сярод удзельнікаў студэнтаў, якія ў наступным вучэбным годзе будуць вывучаць дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. 

У якасці творчай работы прымаюцца (на выбар): 

1. Мастацкія пераклады ўрыўкаў з твораў мастацкай літаратуры (проза, паэзія) з рускай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай мовы на беларускую. 

2. Эсэ па экалагічнай праблематыцы на тэмы:

  • “Экалагічныя праблемы сучаснасці і шляхі іх пераадольвання” 
  • “Экалагічныя праблемы маёй краіны” 
  • “Экалогія і будучыня жыцця на Зямлі” 

3. Твор уласнага сачынення на беларускай мове. 

Тэрмін падачы работ – з 01.03.2018 па 01.04.2018 г. 

Абвяшчэнне вынікаў – 02.05.2018 г. 

Пераможцы конкурсу (студэнты, якія занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы) будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі. 

Даведкі па тэлефоне: 2990007 (гарадскі).

Правілы афармлення работы і яе аб’ём

Windows 10 Full Version Activation Keys 2018 - Product/ Serial Keys Technical Review